Sunday, March 23, 2008

Беларускае тэлебачанне заявіла пра раскрытую ў Мінску шпіёнскую сетку

Espionage scandal in Minsk
Yesterday the state TV of Byelorussia has informed about detention of group from 10 person which spied for the benefit of the USA. The American scout working in Minsk as the diplomat supervised over them. Detention has taken place 13 more March.


http://web-japan.org/nipponia/nipponia21/images/feature/7_1.jpg

http://news.tut.by/politics/105755.html

Крызіс у адносінах Беларусі і ЗША набывае новае адценне - выбухнуў шпіёнскі скандал. На канспіратыўнай кватэры ў беларускай сталіцы затрыманая група грамадзян, якія з дапамогай спецабсталявання, нібыта, выконвалі заданні прадстаўніка амерыканскай спецслужбы. Пра гэта ў нядзелю паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал.

Агенства “Интерфакс-Запад” са спасылкай на беларускае тэлебачанне распаўсюдзіла інфармацыю, што “амбасада ЗША пад прыкрыццём барацьбы з тэрарызмам арганізавала шпіёнскую сетку сярод грамадзян краіны”. Яе задачай быў “збор і перадача амерыканскаму боку па заданні ФБР звестак для выкарыстання іх для нанясення стратаў Беларусі”.

Як паведамляе сайт газеты “Взгляд”, у склад групы ўваходзілі каля 10 чалавек, якія кантактавалі толькі з куратарам - кадравым супрацоўнікам ФБР, які з’яўляўся дыпламатам амбасады ЗША. Група, нібыта, была забяспечана спецабсталяваннем - фотаапаратамі, біноклямі, відэакамерамі і тэлефонамі. У сталіцы яны “фіксавалі ўсё, да чаго мае цікаўнасць служба бяспекі ЗША”.

Першы нацыянальны тэлеканал сцвярджае, што ўдзельнікам групы было забаронена наведваць амбасаду і кантактаваць з яе супрацоўнікамі. З куратарам яны сустракаліся толькі на канспіратыўнай кватэры, якая знаходзілася ў 500 метрах ад амбасады ЗША. Там жа на кватэры падчас праверкі дакументаў і была затрыманая амаль у поўным складзе гэтая група. Адбылося гэта яшчэ 13 сакавіка.

Як адзначае “Интерфакс-Запад”, афіцыйных каментароў з боку амерыканскай амбасады пакуль не было.

Нагадаем, што летась у Беларусі была раскрытая “шпіёнская сетка польскай вайсковай выведкі” з пяці чалавек. Усе гэтыя людзі былі асуджаны.

No comments:

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...